6 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Калільца (1920–1995), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.
9 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Баранава (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.
4 лютага 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мацвеевіча Лінькова (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)
Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 г. у сяле Васільеўка Арэнбургскай губерні (цяпер Акцябрскага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў у частках В. К. Блюхера і партызанскіх атрадах, у 1919 г. звольнены з арміі. Быў на партыйнай і гаспадарчай рабоце. З 1924 г. вучыўся ў Арэнбургскай савпартшколе, у 1931 г. скончыў рабфак, у 1933 г. — Камуністычны ўніверсітэт.
13 студзеня 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.
4 красавіка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ціхана Максімавіча Барана (1932–1944), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі
Ціхан Максімавіч Баран нарадзіўся 4 красавіка 1932 года ў вёсцы Байкі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Ружанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, у іх было яшчэ пяць дзяцей: сыны Павел, Васіль і Уладзімір, дочкі-блізняты Ніна і Жэня. Разам з імі жыла сям’я брата бацькі, Лявона Іванавіча Барана, які быў членам КПЗБ. У 1940 годзе Ціхан уступіў у піянеры, а яго старэйшыя браты — у камсамол.
17 сакавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Салейкі (1907–1950), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.
28 кастрычніка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васілісы Сямёнаўны Селівонік (1907–1990), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. У 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.
24 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Данілавіча Дзмітрука (1907–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першага начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела міліцы
Аляксей Данілавіч Дзмітрук нарадзіўся 24 красавіка 1907 года ў вёсцы Сцяброва Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства дапамагаў бацькам у полі і па гаспадарцы.
17 студзеня 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гойшыка (1927–1944), юнага героя, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васілія Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.
Мікалай Гойшык навучаўся ў польскай школе, а потым – у Яблонкаўскай пачатковай школе. Адзін з першых уступіў у піянеры, марыў стаць у будучым даследчыкам таямніц прыроды.
15 сакавіка 2015 года – 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Малевіча (1920–1994), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы
Аляксандр Іванавіч Малевіч нарадзіўся ў вёсцы Ліпск (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) 15 сакавіка 1920 года ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе закончыў пяць класаў школы. Працаваў рознарабочым.